У Кітаі распрацавалі першы ў свеце пасажырскі беспілотнік

У Кітаі распрацавалі першы ў свеце пасажырскі беспілотнік

У Кітаі распрацавалі першы ў свеце пасажырскі беспілотнік. Электрычны квадракоптар Ehang 184 прэзентавалі на выставе ў Лас-Вегасе. Ён можа перавозіць чалавека вагой да 100 кг і прызначаны для палётаў на вышыні 300-500 метраў, але можа падняцца і на вышыню 3,5 тысячы метраў. Беспілотнік развівае хуткасць да 100 км/г, інфармуе РІА "Новости".

Кітайская кампанія ўжо праводзіла тэставыя палёты з чалавекам на борце. Цяпер стаіць пытанне рэгістрацыі беспілотніка. Яго плануюць прадаваць ужо сёлета. Кошт адной мадэлі складзе каля 200-300 тысяч долараў.