У кітайскім заапарку тыгр з'еў наведвальніка

У заапарку кітайскага горада Харбін тыгр з'еў наведвальніка. Пацярпелы, псіхічнахворы Чжан Ячунь, сышоў з хаты і знік.
Яго цела было знойдзена праз пяць дзён у клетцы тыгра. Ад ахвяры звера засталіся толькі ногі і чэрап. Па словах бацькі загінулага, Ячунь пакутаваў псіхічным захворваннем і "вельмі любіў тыграў".

Reuters