У Клімавіцкім раёне ад электрычнага току загінула 51 цяля

У Клімавіцкім раёне электрычным токам на ферме забіла 51 цяля, паведамляе "Інтэрфакс". На ферме прадпрыемства "Эксперыментальная база "Раднянская" ў вёсцы Сідараўцы Клімавіцкага раёна з-за абрыву сілавога кабеля адбылося кароткае замыканне. Гэта і сталася прычынай смерці цялятаў.

Цяпер па гэтым факце вядзецца праверка.