У клубе "Брэст" захварэлі 19 хакеістаў
19 з 25 гульцоў асноўнага складу хакейнага клуба "Брэст" маюць разнастайныя прастудныя захворванні і не могуць удзельнічаць у спаборніцтвах, паведамляе "Прессбол". У сувязі з гэтым матч Адкрытага чэмпіянату Беларусі ў экстралізе паміж "Брэстам" і "Нёманам" пераносіцца з 25 кастрычніка на 7 снежня.