У кнігарнях беларусы найчасцей купляюць падручнікі

Згодна з дадзенымі сацыялагічнага дасладавання найбольшым попытам у кнігарнях Беларусі карыстаецца навучальная літаратура.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапцянок.

Даведачная літаратура, слоўнікі, навучальна-метадычныя дапаможнікі складаюць каля 75% усёй кніжнай прадукцыі ў крамах.

У першым паўгоддзі бягучага года выпушчана 2294 найменні падручнікаў, навучальных і навучальна-метадычных дапаможнікаў тыражом 7437,7 мільёнаў асобнікаў.

Літаратурна-мастацкіх, у тым ліку дзіцячых выданняў выйшла 1494 тыражом 9162 мільёнаў асобнікаў, навуковых і навукова-папулярных — 1161 кніга і брашура тыражом 3216 мільёнаў асобнікаў.

БЕЛТА