У Кобрыне хлопчык праваліўся пад лёд і патануў

Як паведамілі чытачы “Нашай Нівы”, гэта быў падлетак, з выгляду гадоў 13. Ён гуляў па замёрзлай рацэ там, дзе лёд звычайна танчэйшы.

Каля гадзіны выратавальнікі шукалі хлопчыка, прабівалі лёд ніжэй па цячэнні. Дзве машыны хуткай дапамогі дзяжурылі ўвесь час, пакуль працавалі выратавальнікі.

Хлопчыка дасталі, але выратаваць яго ўжо не змаглі.