У Кобрыне кампрэсар застрэліў чалавека
Трагічны выпадак адбыўся ў адкрытым акцыянерным таварыстве "Кобрынаграмаш". 57-гадовы майстар-кампрэсаршчык вырашыў адрамантававаць стары
кампрэсар, які быў уключаны. Раптам адна з дэталяў абсталявання не
вытрымала ціску і з вялікай хуткасцю адляцела ад кампрэсара.
Дэталь, памерам з мабільны тэлефон, трапіла майстру ў грудзі ў раён сэрца. Ад моцнага ўдару мужчына ўпаў на падлогу. Дэталь нанесла чалавеку цяжкія пашкоджанні і ён памёр яшчэ да прыезду "хуткай дапамогі". Цяпер пракуратура высвятляе абставіны здарэння.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст