У Кобрыне вучань угнаў у два разы старэйшы за яго аўтамабіль

Пра гэта паведаміла прэсавая служба Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. Скрадзены аўтамабіль юнак прыпаркаваў на тэрыторыі школы ў вёсцы Імянін. Яго знайшлі праз дзве гадзіны пасля заяўлення аб прапажы.