У Кобрыне забілі грамадзяніна Расіі

У Кобрыне здзейснены разбойны напад на двух грамадзян Расіі. У выніку гэтага адзін з іх загінуў, паведамляе БелаПАН. Труп жыхара Паўночнай Асеціі 1963 года нараджэння знайшлі 25 траўня ў кватэры жыхаркі райцэнтра. Загінулы быў звязаны, яго рот і нос — залепленыя скотчам. Звязаным тут быў яшчэ адзін мужчына, таксама жыхар Паўночнай Асеціі.

Вядома, што ўвечары 24 траўня ў кватэру ўварваліся трое невядомых у масках, звязалі расіянаў і забралі ў іх значную суму грошай у доларах ЗША. Меркаваная прычына смерці мужчыны — асфіксія. Паводле наяўнай інфармацыі, грамадзяне Расіі прыбылі для набыцця аўтамабіля.