У Кобрыне затрымалі гандлярку людзьмі
У Кобрыне затрымана грамадзянка Узбекістана, якая спрабавала пераправіць у Маскву для сексуальнай эксплуатацыі трох мясцовых жыхарак.
Як паведамілі ў аддзяленні па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Кобрынскага РАУС, 37-гадовую жанчыну супрацоўнікі міліцыі затрымалі 1 верасня каля білетных кас на чыгуначным вакзале Кобрына.
Яна купляла білеты на цягнік "Брэст - Масква" тром дзяўчатам (дзвюм з іх па 19 гадоў, адной - 20), якіх яна завербавала для "працы" ў расійскай сталіцы.
У дачыненні да затрыманай, якая жыве ў Сырдар'інскай вобласці, следчым аддзяленнем Кобрынскага РАУС распачата крымінальная справа за гандаль людзьмі.
БелаПАН