У Коханаве прайшлі спаборніцтвы па жаночай рыбалцы
Спаборніцтвы па жаночай рыбалцы паплавочнай вудай прайшлі ў мястэчку Коханава Талачынскага раёна, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Апроч мясцовых жанчынаў-рыбаловаў, сюды прыехала 10 каманд з Брэста, Жлобіна, Магілёва, Оршы.
Ініцыятыва спаборніцтваў належыць мясцовай жыхарцы Ірыне Зялетка. Потым ідэю падтрымалі мясцовыя ўлады. Першае месца заняла сям’я мясцовых фермераў — Галіна Паўленка разам з дачкой Наталляй вылавіла буйнога ліня. На другім месцы каманда са Жлобіна, на трэцім — з Талачына. А прыз глядацкіх сімпатыяў атрымала сямейная каманда з ЗША.