У Коласаўскім ліцэі сёння выпускная вечарына

Сёння адбудзецца выпускная вечарына ў незарэгістраваным Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, паведамляе Радыё Свабода. У дарослае жыццё выпраўляюцца восем ліцэістаў, якія чатыры гады правялі ў экстрэмальных умовах. Сем гадоў таму па распараджэнні Міністэрства адукацыі ліцэй быў зачынены, і ўстанова перайшла на становішча «партызанскай школы». На ўрачыстую вечарыну запрошаныя грамадскія актывісты, акрэдытаваныя ў Беларусі дыпламаты, дзеячы культуры, літаратары, мастакі і музыкі, госці з замежжа.