У кожным раёне Мінску пабудуюць часовыя аўтастаянкі

Часовыя аўтастаянкі будуць пабудаваныя ў кожным раёне Мінску. Такое рашэнне прынялі сталічныя ўлады.  Мяркуецца, што гэты праект будзе рэалізаваны на працягу двух гадоў і дазволіць вырашыць праблему з паркоўкамі аўтамабіляў. Як паведамляе тэлеканал ОНТ, на сённяшні дзень у Мінску зарэгістравана 450 тысяч легкавікоў і толькі трэцяя іх частка мае парковачныя месцы.