У Кракаве пачаліся V Дні Беларускай культуры

Сёння ў Кракаве ў пяты раз пачаліся Дні беларускай культуры. Да 9 траўня ў старадаўняй польскай сталіцы будуць выступаць беларускія гісторыкі, літаратары, дзеячы культуры.  У праграме мерапрыемства заяўленыя такія вядомыя асобы, як Лявон Баршчэўскі, Алесь Краўцэвіч, Артур Клінаў, Андрэй Дынько.

Удзельнікі абмяркуюць стан беларускай культуры на мяжы ХХІ стагоддзя, распавядуць пра будаўнічыя работы ў старой частцы Гродна. Адбудзецца таксама паказ фільма "Тутэйшыя", які зняў Валер Мазынскі па вядомай п'есе Янкі Купалы.