У красавіку беларусы вернуцца ў Егіпет
У Хургаду і Шарм-эль-Шэйх пасля доўгага перапынку, звязанага з беспарадкамі ў краіне, зноў накіруюцца беларускія турысты.
"Першы рэйс у Хургаду накіруецца 9 красавіка. Далей самалёты ў Хургаду будуць лётаць па аўторках і суботах. У Шарм-эль-Шэйх турысты з Мінска змогуць адпраўляцца раз на 10 дзён — па серадах і нядзелях", — паведаміла парталу "Туризм и отдых" супрацоўнік адной з туркампаній.