У Крупскім раёне перавярнуўся аўтамабіль з іспанцамі
Адзін з трох іспанцаў, якія патрапілі ў аварыю ў Крупскім раёне Мінскай вобласці, знаходзіцца ў цяжкім стане. Нагадаем, учора недалёка ад Крупак перавярнуўся аўтамабіль “Пежо”, якім
кіравала 22-гадовая дзяўчына. Яна і двое пасажыраў трапілі ў мясцовую
бальніцу. 25-гадовы грамадзянін Іспаніі атрымаў траўму пазваночніка.
Аднак яшчэ цяжэйшы стан у 31-гадовага іспанца, якому давядзецца прабыць у крупскай бальніцы не менш за два тыдні.
БелаПАН
Аднак яшчэ цяжэйшы стан у 31-гадовага іспанца, якому давядзецца прабыць у крупскай бальніцы не менш за два тыдні.
БелаПАН