У Крычаве мясцовая жыхарка "замініравала" дызель-цягнік

У Крычаве ўвечары 15 сакавіка мясцовая жыхарка зрабіла ілжывую заяву пра мініраванне дызель-цягніка.  26-гадовая жанчына ў стане алкагольнага ап'янення у дызель-цягніку на чыгуначнай станцыі Крычаў паведаміла пасажырам, што цягнік замініраваны і хутка адбудзецца выбух. Аднак міліцыянты, якія прыбылі на дызель-цягнік, выбуховай прылады не выявілі.

Рух цягніка быў затрыманы да раніцы. Пасажыраў, якія набылі квіткі да Магілёва, адправілі ў абласны цэнтр іншымі цягнікамі і маршрутнымі таксі.

Інтэрфакс