У Крыме з палаючага дома выратавалі пяцярых беларусаў
Здарэнне адбылося ў Кактэбелі. Чатыры жанчыны і мужчына гарэлі ў трохпавярховым катэджы.
Пяцёра грамадзянаў Беларусі былі выратаваныя пры пажары ў Кактэбелі. Як паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях у Крыме, загарэўся трохпавярховы жылы дом і гаспадарчыя пабудовы. Плошча ўзгарання склала 250 квадратных метраў.
Пры гэтым існавала пагроза жыццю людзей, якія знаходзіліся ў доме. Крымскія выратавальнікі выцягнулі з пажара чатырох жанчын і аднаго мужчыну — грамадзянаў Беларусі.
У медыцынскай дапамозе яны патрэбы не мелі.
Фота: alushtaonline.com.ua