У Курапатах адбылося перапахаванне парэштак ахвяр сталінізму
Перапахаванне парэштак ахвяр сталінізму адбылося 9 чэрвеня ва ўрочышчы Курапаты на паўночна-ўсходняй ускраіне Мінску. Як нагадвае БелаПАН, на пачатку красавіка ў Курапатах былі выяўленыя два раскапаныя пахаванні. Злачынцы пакінулі на зямлі парэшткі людзей, а таксама часткі іх вопраткі і абутку. З гэтай нагоды міліцыя пачала крымінальную справу.
У рамках крымінальнай справы парэшткі пяці чалавек былі перададзеныя на судова-медыцынскую экспертызу, а 4 чэрвеня — старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антону Астаповічу для перапахавання. Гісторык падкрэсліў, што ўпершыню за гісторыю Курапатаў улады перадалі грамадскасці парэшткі людзей на перапахаванне, хоць падобныя выпадкі незаконных раскопак магілаў ва ўрочышчы адбываліся і раней.
У цырымоніі ўдзельнічалі каля 30 чалавек — прадстаўнікі мемарыяльнай секцыі таварыства аховы помнікаў і моладзевых арганізацый, а таксама былыя вязні ГУЛАГа і іх сваякі. Праваслаўны святар Леанід Акаловіч зладзіў набажэнства. Цырымонія суправаджалася песнямі беларускага нацыянальнага адраджэння і адбывалася пад бела-чырвона-белымі сцягамі з жалобнымі стужкамі.
Падчас перапахавання міліцыянты запатрабавалі праверыць металадэтэктарам змесціва пахавальнай урны.