У Курапатах прайшло традыцыйнае памінанне ахвяр сталінскіх рэпрэсій

Традыцыйнае памінанне ахвяр сталінізму 1939 года прайшло ў аўторак ва ўрочышчы Курапаты на паўночна-ўсходняй ускраіне Мінска. Каля 20 удзельнікаў мемарыяльнай акцыі з бел-чырвона-белым сцягам усклалі да памятнага знака пакутнікам Беларусі кветкі, а таксама запалілі свечкі. Лідэр аргкамітэта па стварэнні руху "Разам" Вячаслаў Сіўчык у сваім выступленні правёў паралель паміж падзеямі верасня 1939 года і верасня 2009-га.

"Як і ў 39-м годзе, калі адбыўся сумесны парад германскіх і савецкіх войскаў, на тэрыторыі Беларусі сёння праходзяць сумесныя расійска-беларускія манеўры... Гэты факт выклікае вялікую занепакоенасць, бо сведчыць пра тое, што розныя імперскія сілы дагэтуль разглядаюць Беларусь у якасці разменнай манеты, а беларускія грамадзяне будуць гінуць за чужыя інтарэсы", — цытуе яго словы БелаПАН