У Курапатах ушанавалі памяць ахвяраў сталінізму
Традыцыйнае штомесячнае памінанне ахвяр сталінізму прайшло 29 снежня ва ўрочышчы Курапаты. У ім узялі ўдзел каля 20 чалавек, галоўным чынам маладыя людзі — актывісты дэмакратычнага руху. Пад бел-чырвона-белым сцягам яны ўсклалі кветкі да мемарыяльных знакаў. Удзельнікі памінання запалілі лампады, ушанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых, выканалі духоўны гімн "Магутны Божа".
Сярод тых, хто прыйшоў у Курапаты, былі Вячаслаў Сіўчык, Алесь Макаеў, Зміцер Каспяровіч, паведамляе БелаПАН.
Сярод тых, хто прыйшоў у Курапаты, былі Вячаслаў Сіўчык, Алесь Макаеў, Зміцер Каспяровіч, паведамляе БелаПАН.