У Курапатах вандалы зноў паламалі крыжы

Шэсць мемарыяльных крыжоў зламалі вандалы ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам. Іх знайшлі раніцай у пятніцу сябры Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, якія рэгулярна даглядаюць месца масавых пахаванняў ахвяр бальшавіцкіх рэпрэсій.  Як паведамляе БелаПАН, у Курапаты прыязджалі супрацоўнікі міліцыі, якія правялі неабходныя следчыя дзеянні.

Нагадаем, да 30 красавіка было працягнута расследаванне крымінальнай справы па факце знішчэння памятных крыжоў двума непаўналетнімі мінчукамі, якіх у лістападзе 2008-га затрымалі ў Курапатах грамадскія актывісты. А нядаўна была распачатая яшчэ адна крымінальная справа — па факце апаганьвання двух пахаванняў.