У Курапатах вандалы зноў павалілі крыжы

Невядомыя вандалы павалілі ў мемарыяльным комплексе Курапаты пяць крыжоў. Чатыры з іх – на пачатку алеі. А вялізны крыж, на якім замацаваны абраз, прытулілі да дрэва, паведамляе Радыё "Свабода". Каля так званай “лавы Клінтана” засталіся сляды вогнішча, раскіданае смецце.  
Нагадем, гэта далёка не першы акт вандалізму на месцы народнага мемарыялу. Час ад часу міліцыя пачынае крымінальныя справы за разбурэнне магілаў ахвяраў сталінізму. Але злачынцаў дагэтуль не знайшлі.