У кватэрах мінчукоў уключаць цяпло толькі ў сярэдзіне кастрычніка
Пра гэта заявіў гендырэктар прадпрыемства "Мінскэнэрга" Васіль Бабей. Па яго словах, неабходны нарматыў для ўключэння апалу, калі на працягу 5 сутак сярэднясуткавая тэмпература паветра не падымаецца вышэй за 8 градусаў, быў амаль дасягнуты на мінулым тыдні. Але з 21 верасня тэмпература паветра пачала падвышацца, перасягнуўшы адзнаку ў 10 градусаў. З прычыны прагназаванага пацяплення не будуць таксама бліжэйшым часам ацяпляцца і аб'екты сацыяльнай сферы — дзіцячыя садкі, школы, лякарні.
"Першы тэлеканал"
"Першы тэлеканал"