У кватэрах нацыянал-бальшавікоў у Мінску пачаліся ператрусы
На дадзены момант праходзіць ператрус ў кватэры Яўгена Контуша, лідэра Нацыянал-бальшавіцкай партыі Беларусі, паведаміў прэс-сакратар арганізацыйнага камітэта па стварэнні партыі Дзмітры Сіняк на сваім блозе. Як распавёў Сіняк, ператрус праводзяць трое супрацоўнікаў КДБ і звязаны ён з падзеямі 19 снежня ў Мінску.
Сёння раніцай супрацоўнікі спецслужб ужо спрабавалі патрапіць у кватэру да нацыянал-бальшавіка Валерыя Каберніка. Аднак ён іх не ўпусціў, дадаў Сіняк.
Сёння раніцай супрацоўнікі спецслужб ужо спрабавалі патрапіць у кватэру да нацыянал-бальшавіка Валерыя Каберніка. Аднак ён іх не ўпусціў, дадаў Сіняк.