У кватэры Паўла Батуева КДБ праводзіць ператрус

У кватэры салігорскага актывіста дэмакратычнага руху Паўла Батуева зараз адбываецца ператрус, аб гэтым Еўрарадыё паведаміў сам Батуеў. Кіруе даглядам, па словах актывіста, Колін Юры з Мінскага КДБ. Нагадаем, 19 снежня невядомыя перашкаджалі Паўлу Батуеву і яго сябру Івану Шылу выехаць з Салігорску ў Мінск, каб патрапіць на “Плошчу”.

Па яго словах, калі яны спрабавалі застопіць машыну, то спынілася міліцыянская машына і міліцыянт ласкава прапанаваў іх падвесці. Ад гэтай прапановы актывісты адмовіліся і  вырашылі выехаць за горад на 7 км. Але іх пераследавала машына маркі “шкода” з двумя мужчынамі ў грамадзянскай форме. Пазней Батуева разам з Шылам заблакавалі ў кватэры ў Салігорску, аднак пасля абеду ён быў здолеў выехаць у Мінск