У Лагойскім раёне перакуліўся трактар, загінуў пасажыр
У Лагойскім раёне перакуліўся трактар. Здарэнне адбылося ўдзень 14 кастрычніка каля вёскі Скорады. Як інфармуе тэлеканал АНТ, трактарам кіраваў 55-гадовы мужчына, які быў у стане алкагольнага ап'янення. У выніку ён з'ехаў з дарогі ў кювет і перакуліўся. Пасажыр, таксама трактарыст, ад атрыманых траўмаў загінуў. Яму было 46 гадоў.
У дачыненні да мужчыны, які кіраваў трактарам, распачалі крымінальную справу. Артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што па неасцярожнасці пацягнула смерць чалавека".
Фота: onliner.by