У Лагойскім раёне згарэла частка вёскі (відэа)
Мясцовыя жыхары палілі траву, а атрымалася, што спалілі 12 будынкаў.
У Лагойскім раёне адбыўся пажар. Мясцовыя жыхары палілі траву, а ў выніку загарэлася вёска. Ратавальнікаў выклікалі не адразу. Калі ж яны прыехалі, частку вёскі ўжо выратаваць было немагчыма. 7 пажарных машын і 17 ратавальнікаў здолелі адваяваць у агня частку вёскі, іншая нагадвае часы Вялікай Айчыннай вайны.
На шчасце, ніхто з людзей не загінуў, адзначае тэлеканал АНТ.