У Лельчыцах у краме адбыўся двайны крадзеж

Дзіўны крадзёж адбыўся ў прадуктовай краме ў Лельчыцах. 56-гадовага прадаўца напалохаў мужчына, які зайшоў у чорнай часцы з дзіркамі для вачэй. Ён нічога не патрабаваў і не пагражаў, але жанчына ўцякла з крамы. Калі яна вярнулася на працоўнае месца, налётчык ужо сышоў. Высветлілася, што ў касе не было 259 тысяч рублёў, зніклі і некалькі пачак цыгарэт.

Аднак тут пачалося самае цікавае, піша "Народная газета". Праверка паказала, што ў краме не хапае 1 мільёна 600 тысяч рублёў. Таму акрамя расследавання справы аб крадзяжы грошай з касы, міліцыя вывучае ролю ў гэтым прадаўца.