У Лепелі адкрылі помнік Льву Сапегу
11 верасня ў Лепелі ўрачыста адкрылі помнік вялікаму гетману і вялікаму канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Адзін з найвядомейшых беларускіх магнатаў пэўны час валодаў гэтым горадам. Агульная вышыня помніка з пастаментам каля 3,5 метраў. Леў Сапега апрануты ў кунтуш паўзверх кірасы, у правай руцэ трымае булаву — адзнаку гетманскай улады, а левай абапіраецца на эфес шляхецкай шаблі. Аўтар помніка — мінчанін Леў Аганаў, які раней выканаў помнік Папу Рымскаму Бенедыкту ХVI, усталяваны 15 чэрвеня 2008 года ля касцёла святога Тадэвуша ў мястэчку Лучай Пастаўскага раёна.
Ініцыятарам стварэння помніка славутаму палітычнаму і ваеннаму дзеячу ВКЛ стаў пробашч мясцовай рыма-каталіцкай парафіі святога Казіміра ксёндз Андрэй Аніскевіч. Пры гэтым ідэя ўсталявання манумента катэгарычна не падабалася праваслаўнай царкве.