У Лідзе кіроўца аўто збіў дзвюх дзяўчат (відэа)
Адна з іх трапіла ў рэанімацыю.
Дзве 23-гадовыя дзяўчыны сур’ёзна пацярпелі ў дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося позна ўвечары 6 жніўня ў Лідзе. Каля 22.00 дзяўчаты пераходзілі па “зебры” праезную частку вуліцы Міцкевіча — у гэтым месцы пераходу не было святлафора. Яны перасеклі ўжо дзве паласы руху, а на трэцяй іх збіў аўтамабіль.
Пешаходы атрымалі пашкоджанні, адна з дзяўчат трапіла ў рэанімацыю. 31-гадовы кіроўца пасля патлумачыў ДАІ, што не заўважыў пешаходаў падчас сустрэчнага раз’езду з матацыклам, таму не зніжаў хуткасць. Пасля наезду аўтамабіль праехаў яшчэ 20 метраў, пасля чаго змог спыніцца, паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ.
Фота з архіву