У Лідзе прайшла акцыя ў рамках кампаніі "Камунізм пад трыбунал!"
Чарговая акцыя ў рамках кампаніі "Камунізм пад трыбунал!" прайшла ў Беларусі, на гэты раз у Лідзе. Мясцовыя маладафронтаўцы ўсклалі вянок з калючага дроту з чырвонымі стужкамі і надпісам "Камунізм пад трыбунал!" да помніка Леніну.
Арганізатары кажуць, што хацелі такім чынам звярнуць увагу людзей на тое, што "палітыка камунізму дагэтуль не была асуджаная", а "Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у свеце, дзе на дзяржаўным узроўні адзначаюць ганебнае свята 7 лістапада".
Як паведамляе прэс-служба "Маладога фронту", затрыманых падчас акцыі ў Лідзе не было.