У Лідзе сёння адкрываецца байк-фэст
Байк-фэст адкрываецца ў пятніцу ў Лідзе. У праграме мерапрыемства — конкурсы вадзіцельскага майстэрства, самаробных матацыклаў, канцэрты беларускіх рок-груп, выступленні клуба ўсходніх адзінаборстваў, вогненнае шоў.
У рамках конкурсаў арганізатары мотафестывалю прымусяць байкераў пабегаць за курамі, а таксама на хуткасці з'есці сасіску, якую падвесяць да дрэва. Як паведамляе тэлеканал СТВ, байкеры традыцыйна правядуць дабрачынную акцыю — яны збяруць сродкі на патрэбы Лідскага дзіцячага дома.