У Лідзе з больніцы з-пад варты збег арыштаваны рабаўнік

У Лідзе 11 сакавіка каля 5 гадзін раніцы з хірургічнага аддзялення гарадской лякарні з-пад варты збег арыштаваны за крадзеж і рабаванне 56-гадовы мужчына, які ўжо быў некалькі разоў асуджаны. Як паведамляе БЕЛТА, яго канваявалі два супрацоўнікі міліцыі. Па факце ўцёкаў праваахоўнікі пачалі крымінальную справу. Акрамя таго вядзецца службовая праверка. Уцякач пакуль не злоўлены.