У Лідзе знайшлі больш за кілаграм разлітай ртуці

Больш за кілаграм разлітай ртуці на плошчы каля 20 квадратных метраў выяўлена ў Лідзе на праезжай частцы на вуліцы Варшаўскай.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

На дадзены момант выратавальнікамі сабрана 1320 грамаў ртуці, праведзеная дэмеркурызацыя мясцовасці.

“Інтэрфакс”