У лістападзе Лукашэнка атэстуе беларускія СМІ
Аляксандр Лукашэнка ў лістападзе правядзе нараду па дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Макей 14 кастрычніка на паседжанні Атэстацыйнай камісіі пры прэзідэнце Беларусі. Як інфармуе БЕЛТА, якраз у гэты дзень атэстацыю праходзілі першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Шчацько, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў, генеральны дырэктар ЗАТ "СТВ" Юры Казіятка, галоўны рэдактар газеты "Звязда" Уладзімір Наркевіч, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яўген Роўба.
Адбылася гутарка наконт ідэалагічнай працы, дзейнасці СМІ і ўстановаў адукацыі. Усе пяць кіраўнікоў пачулі на свой адрас нямала крытычных заўваг. Намеснікам старшыняў выканкамаў рэкамендавалі больш уважліва працаваць са зваротамі грамадзян.
Галоўнага рэдактара "Звязды" паўшчувалі за змяншэнне абарачэння і страту чытацкай аўдыторыі. Кіраўніку тэлеканала СТВ параілі больш актыўна паказваць айчынныя тэлефільмы.
Шэраг заўваг атрымаў і рэктар універсітэта — наконт паляпшэння якасці адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў.