У лістападзе ў Мінску з’явяцца яшчэ дзве станцыі метро

У Мінску з’явяцца яшчэ дзве станцыі метро. 
Зараз на платформах будучых станцый “Барысаўскі тракт” і “Уручча” завяршаюцца працы па ўстаноўцы інжынерных канструкцый, сістэмы энергазабеспячэння і сродкаў сувязі.

Плануецца, ужо праз месяц закончыцца аддзелка інтэр’ераў мармурам і гранітам. Тады ж да станцый пройдзе пробны цягнік, паведамляе газета “СБ”.