У Літве настаўніца заразіла на сухоты 77 школьнікаў
У Літве настаўніца заразіла на сухоты 77 школьнікаў. Здарэнне адбылося ў горадзе Скуодас пад Клайпедай. Як паведамляюць літоўскія СМІ, спачатку сухоты дыягнаставалі ў двух школьніц. Высветлілася, што імі ў адкрытай форме хварэе адна з настаўніц школы.
Пасля гэтага прышчэпку Манту зрабілі 568 школьнікам. Станоўчая рэакцыя была выяўленая ў амаль 80 дзяцей.
Улады адзначаюць, што прычынай здарэння стала халатнае стаўленне настаўніцы да свайго здароўя, і што цяпер "сітуацыя пад кантролем", у школе правялі дэзынфекцыю.