У Літве спыненая Ігналінская АЭС

У Літве спыніла сваю працу Ігналінская АЭС. Яе закрыццё да 2010 года было адной з умоваў уступлення гэтай краіны ў Еўрасаюз. Атамную электрастанцыю ў ЕС лічылі састарэлай, да таго ж на ёй быў устаноўлены рэактар "чарнобыльскага тыпу". Як адзначае тэлеканал ОНТ, са спыненнем другога — апошняга — энергаблока пастаўленая кропка ў 25-гадовай гісторыі АЭС, якая, па ацэнках спецыялістаў, магла працаваць яшчэ да 2032 года.

Паводле ранейшых паведамленняў СМІ, нямала спецыялістаў, якія працавалі на Ігналінскай АЭС, хацелі б працаваць на будучай першай беларускай атамнай электрастанцыі, якую пабудуюць каля мяжы з Літвой у Астравецкім раёне.