У Літве сёння адзначаюць Дзень абаронцаў свабоды

У Літве сёння адзначаюць Дзень абаронцаў свабоды ў памяць пра трагічныя падзеі, якія адбыліся 20 гадоў таму, паведамляе UNIAN.NET 13 студзеня 1991 года савецкія войскі распачалі спробу захапіць будынак Літоўскага радыё і тэлебачання.

Каля поўначы з ваеннага мястэчка рушылі танкі і ўвайшлі ў цэнтр Вільні. Да дзвюх гадзін ночы тэлебачанне вяло трансляцыю, потым вайскоўцы атачылі будынак тэлецэнтра і тэлевежу.

Атакаваць спецпадраздзяленні не вырашыліся, але пад гусеніцамі танкаў загінулі 14 мірных жыхароў, якія выйшлі абараніць абвешчаную ў сакавіку 1990 года незалежнасць краіны.

Супрацьстаянне падоўжылася да жніўня. Пасля правалу ДКНС ў Маскве савецкія войскі пакінулі тэрыторыю краіны.