У Літве забаранілі савецкую сімволіку, яе прыраўнялі да нацысцкай
Літоўскі парламент сёння ўнёс дапаўненні ў закон пра сходы, якія забараняюць выкарыстанне нацысцкай і савецкай сімволікі. Цяпер на сходах у Літве забаронена дэманстраваць сцягі ці гербы, знакі і ўніформы нацысцкай Нямеччыны, СССР, Літоўскай ССР.
Акрамя таго, забароненая дэманстрацыя выяваў кіраўнікоў нацыянал-сацыялістаў Нямеччыны і кампартыі Савецкага саюза. Таксама па-за законам апынуліся нацысцкая свастыка, савецкія серп і молат, чырвоная пяціканцовая зорка, а таксама гімны нацыстаў і камуністаў.
Інтэрфакс