У Літве зарэзалі беларуса. Падазраюць украінца

Паводле інфармацыі Дэпартамента, цела беларускага грамадзяніна было знойдзена ў машыне Mercedes Benz на аўтастаянцы ў мястэчку Кармелава пад Каўнасам. Па папярэдніх дадзеных, ён быў зарэзаны: на яго грудзях і жываце меліся колата-рэзаныя раны, інфармуе “Інтэрфакс”. Паліцыянты ўжо затрымалі падазраванага ў забойстве - грамадзяніна Украіны.