У Літву не пусцілі аўтамабіль з савецкай сімволікай

Літоўскія памежнікі не пусцілі на тэрыторыю краіны грамадзяніна Расіі. Як паведамляе ru.delfi.lt, у Літву ехаў пазадарожнік Volvo XC90 з расійскімі нумарамі.

38-гадовы грамадзянін Расіі, які ехаў на аўто, паказаў памежнікам асабістыя дакументы і дакументы на транспартны сродак. Аднак літоўцы звярнулі ўвагу, што на багажніку аўтамабіля — налепка з чырвонай пяціканцовай зоркай, сярпом і молатам. Літоўскія законы забараняюць публічна дэманстраваць такую ​​сімволіку. Таму памежнікі паведамілі расіяніну, што ён не можа заехаць на тэрыторыю Літвы на гэтым аўтамабілі.

Яму прапанавалі працягнуць падарожжа пешшу або зняць налепку. У адказ мужчына развярнуўся і паехаў у Калінінградскую вобласць.

Дарэчы, калі б расіянін праехаў з гэтай налепкай на тэрыторыю Літвы, яму пагражаў бы штраф ад 144 да 289 еўра — за дэманстрацыю камуністычных сімвалаў.