У Лівіі паўстанцаў адціскаюць на ўсход
Згодна з рэпартажам арабскіх тэлеканалаў, сілы Кадафі паспяхова адціснулі паўстанцаў з двух нядаўна адваяваных гарадоў — Марса-Брэгі і Рас-Лануфа.
Сілы Кадафі адціскаюць паўстанцаў на ўсход, яны ўжо аднавілі кантроль за Брэгай і Рас-Лануфам. Сілы, лаяльныя лівійскаму лідару Муамару Кадафі, атакавалі паўстанцаў, наносячы ўдары ракетамі і адціскаючы іх танкавымі часткамі, тым самым прымушаючы паўстанцаў адступіць на ўсход, паведамляе gazeta.ru
Cілы Кадафі паспяхова адціснулі паўстанцаў з двух нядаўна адваяваных гарадоў — Марса-Брэгі і Рас-Лануфа. Цяпер яны адступаюць да Адждабіі.
У выходныя паўстанцы хутка рухаліся на захад і заяўлялі не толькі аб узяцці Рас-Лануфа і Марса-Брегі. У ноч на панядзелак з’явіліся паведамленні аб тым, што паўстанцы нібыта змаглі ўзяць родны горад Кадафі Сірт. Лівійскія ўлады гэта абверглі, зладзіўшы для журналістаў экскурсію ў горад, насельніцтва якога складаецца ў асноўным з прадстаўнікоў племені, да якога належыць лівійскі лідар.
Адступленне паўстанцаў дэманструе, наколькі моцна яны залежаць ад удараў ВПС кааліцыі: мінулай ноччу кааліцыя знізіла інтэнсіўнасць удараў.