У Лоеўскім раёне бык закалоў пастушку

Трагедыя здарылася ў Лоеўскім раёне. Бык напаў на 52-гадовую пастушку. Ад атрыманых шматлікіх траўмаў жанчына памерла ў бальніцы. Па факце пракуратура праводзіць праверку, высвятляюцца абставіны здарэння, інфармуе БЕЛТА.