У Лондане абваліўся дах тэатра, каля 90 пацярпелых

Не менш за сямёра з іх сур'ёзна параненыя, перадае ВВС. Па звестках медыкаў, 76 пацярпелых у стане хадзіць самастойна.



Лонданская пажарная служба інфармуе, што ўсіх, хто апынуўся пад заваламі, удалося выратаваць. На момант абрынання ў будынку тэатра знаходзілася каля 700 чалавек.



Інцыдэнт адбыўся ўвечары 19 снежня. Адзін з відавочцаў паведаміў, што ўвесь купал тэатра літаральна абрынуўся на гледачоў у партэры. Падчас здарэння тэатр быў запоўнены гледачамі, якія прыйшлі на п'есу "Загадкавае начное забойства сабакі".



Фота з сацыяльных сетак