У Лондане абвешчаныя лаўрэаты Brit Awards 2009
Валійская спявачка Дафі ўганаравалася трох прэмій на Brit Awards 2009,
цырымонія ўручэння якіх мінула ў Лондане 18 лютага. Аб гэтым паведамляе
Sky News. Дафі стала ўладальніцай прэмій у намінацыях "лепшая спявачка", "лепшы дэбют" і "лепшы брытанскі альбом".
У намінацыі "лепшы выканаўца" перамог Пол Уэлер, а лепшым брытанскім калектывам быў прызнаны гурт Elbow. Лепшым замежным спеваком музычныя эксперты назвалі амерыканскага рэпера Кэні Ўэста, а лепшым замежным выканаўцам - Кэці Пэры. Амерыканскія рокеры Kings of Leon атрымалі ўзнагароды ў намінацыях "лепшы замежны гурт" і "лепшы замежны альбом".
Сінглам года стала песня гурта Girls Aloud "The Promise", а лепшым жывым выступам адзначыліся рок-ветэраны Iron Maiden. Акрамя гэтага, лепшым прадзюсарам быў прызнаны Бярнард Батлер (Bernard Butler), які працуе з трыўмфатарам Brit Awards 2009 Дафі.
Раней, нагадаем, былі абвешчаныя лаўрэаты ў намінацыях "выбар крытыкаў", а таксама "выбітны ўнёсак у музыку". Узнагародамі ў гэтых катэгорыях былі ўганараваныя адпаведна праект Florence and the Machine і гурт Pet Shop Boys.
Цырымонія ўручэння прэмій Brit Awards мінула ўвечар у сераду ў лонданскім Earl's Court. Пераможцы былі вызначаныя пасродкам анлайн-галасавання, у якім прынялі ўдзел тысяча музычных экспертаў.
Фота: www.myradio.com.ua