У Лондане аб'яўлены лакдаўн, а Шатландыя зачыняе межы
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан на прэс-канферэнцыі ў суботу заявіў пра ўвядзенне з нядзелі больш жорсткіх карантынных мер у Лондане і паўднёвым усходзе Англіі, паведамляе BBC.
Следам за прэм'ерам Вялікабрытаніі пра новыя карантынныя абмежаванні заявіла кіраўніцтва Шатландыі і Уэльса. У Шатландыі зачыняюцца межы на выезд і ўезд, Уэльс адмяняе калядныя ўрачыстасці і аб'яўляе лакдаўн. Папярэдне аб'яўлена, што бмежаванні будуць дзейнічаць да 30 снежня.
Лакдаўн у Вялікабрытаніі аб'яўлены ў сувязі з распаўсюджваннем новага штама каронавіруса, вядомага пад назвай VUI-202012/01. Новы варыянт віруса яшчэ даследуецца, але на сёння вядома пра больш хуткі тэмп яго распаўсюджвання. Пакуль нельга сцвярджаць, што ён можа выклікаць большую смяротнасць ад COVID-19.
У сувязі з пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі Беларусь з 21 снежня таксама закрывае наземныя межы на выезд для сваіх грамадзян. Пра лакдаўн пакуль гаворка не ідзе: нягледзячы на пандэмію і трывожную статыстыку Мінздароўя, улады Мінска арганізуюць у навагоднія дні святочныя кірмашы і паказы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.