У Лондане адкрыецца выстава Боба Дзілана
Выстава карцін легендарнага амерыканскага рок-музыкі Боба Дзілана адкрыецца гэтым летам у Лондане. Экспазіцыю The Drawn Blank Series выставяць у галерэі Halcyon Gallery.
Азнаёміцца з ёй можна пачынаючы з 14 чэрвеня.
На выставе будзе прадстаўлена шырокая калекцыя карцін і эскізаў, зробленых Дзіланам у перыяд з 1989 па 1992 гады.
Па словах дырэктара галерэі Пола Грына, «гэтыя працы прасякнутыя пачуццём адзіноты, хуткаплыннасці часу і сталага перамяшчэння, бо Дзілану часта даводзілася пераязджаць з месца на месца падчас гастроляў. Выстава The Drawn Blank Series - хвалюючая магчымасць убачыць калекцыю карцін, якія дазваляюць зазірнуць у душу мастака».
Дадам, што абмежаваны наклад копій карцін Боба Дзілана, падпісаных асабіста аўтарам, будзе прадстаўлены і ў некалькіх іншых брытанскіх галерэях.
Нагадаю, упершыню выстава карцін рокера была праведзеная ў нямецкім горадзе Чэмніцэ ў канцы мінулага года.
Фота: babybluecafe.blogspot.com