У Лондане адкрываецца Беларускі інвестыцыйны форум
Сёння ў Лондане пройдзе Беларускі інвестыцыйны форум. Яго мэта — прэзентацыя інвестыцыйных магчымасцяў краіны, а таксама ўсталяванне прамых кантактаў беларускіх прадпрыемстваў і банкаў з патэнцыйнымі фундатарамі, паведамляе БелаПАН.
Удзел у форуме возьмуць кіраўнікі шэрагу міністэрстваў, ведамстваў, галіновых канцэрнаў, прадпрымальніцкіх саюзаў, вядучых прадпрыемстваў Беларусі.
Узначаліць беларускую дэлегацыю прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі, які знаходзіцца ў Лондане з 16 лістапада.